На беларуска-літоўскай мяжы памежнікі са зброяй спынілі парушальніка


Фота Васіль Малчанаў / Белсат

Дзеля затрымання парушальніка ў Пастаўскім раёне памежнікі былі вымушаны прымяніць зброю, мужчына быў паранены, паведамляе БелТА са спасылкаю на Дзяржаўны памежны камітэт.

Паводле інфармацыі ведамства, увечары 27 красавіка на ўчастку адказнасці адной з застаў Смаргонскай памежнай групы быў знойдзены невядомы.

«Ён знаходзіўся паблізу беларуска-літоўскай мяжы ў памежнай зоне. Мужчына не падпарадкаваўся законным патрабаванням памежнікаў спыніцца і паспрабаваў уцячы.

Пасля неаднаразовых папярэджанняў нарада аб намеры выкарыстаць зброю і папераджальнага стрэлу ў паветра, у выніку пераследу парушальнік атрымаў агнястрэльнае раненне», – праінфармавалі ў камітэце.

Грамадзяніну Беларусі 1988 года нараджэння аказана першая медычная дапамога, ён шпіталізаваны. Па факце парушэння заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы цяпер працягваецца разбіральніцтва. Ці была распачатая адпаведная крымінальная справа – пакуль не паведамляецца.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары