На БелАЭС зноў выпадак: з калыскі зламанай аўтавышкі МАЗу зваліліся рабочыя


Падчас будаўнічых працаў на Астравецкай АЭС два працаўнікі атрымалі моцныя траўмы. 59-гадовы і 23-гадовы рабочыя зваліліся з вышыні ў выніку збою працы аўтавышкі, паведамляе Следчы камітэт.

Працаўнікі выконвалі ўцяпляльныя працы на адміністрацыйным будынку лабараторна-бытавога комплексу АЭС.

Следчыя высветлілі, што працаўнікі атрымалі траўмы ў выніку падзення калыскі аўтавышкі аўтамабіля «МАЗ» з мантажным пад’ёмнікам. Меркаванай прычынай падзення зʼяўляецца збой у працы абсталявання. Абодва працаўнікі былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.

Прызначаныя судова-медычныя экспертызы для ўсталявання ступені цяжкасці атрыманых працаўнікамі цялесных пашкоджанняў.

Па выніках праверкі следчыя прымуць працэсуальнае рашэнне, а таксама меры для ліквідацыі прычынаў і ўмоваў, якія выклікалі надзвычайнае здарэнне.

Hавiны
Новы інцыдэнт на БелАЭС: перавярнуўся пажарны «МАЗ»
2019.07.22 14:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў