На БелАЭС хутка запрацуе першы энергаблок


На БелАЭС праводзяцца заключныя выпрабаванні перад загрузкай ядравага паліва і ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблоку. Пра гэта паведаміў генеральны падрадчык БелАЭС – ASE.

Стандартызаваная праграма па ўводу ў эксплуатацыю блокаў атамных станцый з вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі складаецца з чатырох этапаў. Этап А – «перадпускавыя наладачныя працы», этап Б – «фізічны пуск», этап В – «энергетычны пуск, этап Г -«доследна-прамысловая эксплуатацыя».

«Асноўная мэта этапу А – праверка працаздольнасці на праектных параметрах сістэмаў і абсталявання рэактарнай устаноўкі энергаблока перад пачаткам загрузкі паліва.Таксама на гэтым этапе праводзяцца выпрабаванні герметычнай агароджы будынку рэактара», – паведаміў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекту па ўзвядзенню Беларускай АЭС АТ ІЧ «АСЭ» Віталь Палянін.

Hавiны
У Мінэнергетыкі распавялі, на колькі адсоткаў гатовая БелАЭС і што будзе з адробленым палівам
2019.03.26 09:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў