На аўтамабільным фестывалі пад Горадняй экскаватар распрануў дзяўчыну


Гледачы на самым вялікім у Беларусі аўтамабільны фестывалі «SunDay». 21 ліпеня 2018 года. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

На найбуйнейшы ў Беларусі аўтамабільны фестываль прыехала 400 унікальных машынаў. SunDay пад Горадняй адбываецца ў дзявяты раз.

За амаль дзясятак гадоў правядзення Sunday стаў вядомым фестывалем у Беларусі і ўва ўсёй Усходняй Еўропе. Сёлета паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах фестывалю з’ехаліся кіроўцы з сямі краінаў, тут прысутнічалі прадстаўнікі болей за 60 аўтаклубаў.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Адмыслова на фестываль з Літвы завітаў Рамунас на «Бьюіку Рыўера».

«Бьюік Рівьера» Рамунаса з Літвы. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Мы ўпершыню ўдзельнічаем у фестывалі. Цікава пабываць, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Машыну нам прывезлі з ЗША ў 2011 годзе ў досыць дрэнным стане. Яе выпусцілі ў 1971-м, ёй ужо 47 гадоў. Аўтамабіль культавы. Такі здымаўся ў фільме «Адрэналін», – кажа Рамунас. – Шмат, канешне, сілаў трэба было пакласці на рамонт, мяняць салон унутры, запчасткі, пакрыццё. Тры гады пайшло, але цяпер я задаволены. Гэтае аўта сёння каштуе $ 20-30 тысячаў. Максімум на ёй пакуль не разганяўся, але 110 ганяе свабодна».

Шмат цікавых аўтаў прывезлі на фестываль не толькі замежнікі, але і беларусы. Другі раз сямейная пара Кучанковых прыязджае з Магілёва. Летась іх адмыслова запрасілі, каб яны паказалі тут сваё аўта, якое нагадвае машыны з фантастычных фільмаў пра апакаліптычную будучыню.

Шоў-кар К-124 удзельнікаў з Магілёва. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Гэта К-124 у стылі «Апакаліпсісу», у стылі «Смяротнай гонкі», у стылі «Шалёнага Макса». Гэта сумесь стыляў. І вопратку мы таксама падбіралі адмысловую з жонкай. Самаход спецыяльна зрабілі для выставаў, для аўтафестываляў, стваралі яе як шоў-кар. Аўтамабіль больш, канешне, падобны да танка, але ці вытрымае ён кулі, або нешта яшчэ, правяраць, калі шчыра, не вельмі хацелася б», – кажа Вадзім Кучанкоў.

«Наш Бьюік – сябра сям’і»

На нетыповым самаходзе на фестываль таксама прыехалі Антон і Валянціна з Ліды. На сваім «Бьюіку» 1948 года, яны сёння выціскалі 120 км на гадзіну.

«Машына амерыканская. Нам на вяселле яе бацькі падаравалі. Нам прапанавалі: або кватэра двухпакаёвая, або машына. І што мы выбралі? Машыну, канешне! Гэта быў 84-ты год. Глядзелі, можа фільм «Чалавек-амфібія»? Дык вось там такі самы. Гэта была мая мара дзяцінства», – кажа спадар Антон.

Амерыканскі Бьюік Антана і Валянціны з Ліды. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Ездзім на ёй з 84-га году і не вылазім з яе. Гэта, канешне, не выставачны варыянт. Яна не вылізаная, яна ў нас штодзённая: і на працу, і па грыбы, і гной на лецішча прывезці. Салон засцелем, паклалі і паехалі. Гэта ўжо як сябра сям’і. Дзеці хацелі прадаць, але мы былі супраць. Мяне калі не будзе – рабіце, што хочаце. У нас не толькі машына рарытэтная: у хаце ёсць калекцыя старых гадзіннікаў, старой мэблі», – дадае спадарыня Валянціна.

Адным з выставачных аўто, стаў беларускі самаход «Geely Atlas», цалкам зроблены з 145 325 канструктарскіх кубікаў. Над замовай арганізатараў фестывалю працавала кобрынская фабрыка забавак «Палессе» і дылеры «Geely» на Гарадзеншчыне.

«Geely Atlas», цалкам зроблены з кубікаў дзіцячага канструктару. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Аўтамабіль вагай у дзве тоны збіралі ажно пяцёра чалавек. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«Каб рэалізаваць праект, на фабрыцы «Палессе» была сабрана дасведчаная група спецыялістаў, якія да гэтага будавалі аб’ёмныя мадэлі, але, вядома, нічога падобнага ў нашым вопыце яшчэ не было, – кажа Сяргей Грыцук, намеснік начальніка аддзелу продажаў фабрыкі «Палессе», у размове з «АўтаГорадняй».Адмыслова для пабудовы «Geely» на фабрыцы вырабілі неабходную колькасць чырвонага, шэрага і чорнага канструктара».

Адным з займальных момантаў сёлетняга фестывалю стаў паказальны нумар Дзмітрыя, які клапаціўся пра сваю дзяўчыну на рандэву з дапамогай міні-экскаватару.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
Кіроўца Дзмітры распрануў на фестывалі сваю дзяўчыну з дапамогай экскаватару. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Хлопец аказаўся настолькі спрытным кіроўцам, што ўмудрыўся каўшом парэзаць садавіну, наліць шампанскае ў кубкі, падараваць сваёй дзяўчыне кветку, а потым і ўвогуле – распрануць яе.

Паўліна Валіш

Стужка навінаў