На аўкцыёне «Christie’s» прадалі скульптуру за $ 91,1 млн. Гэта рэкорд


Скульптура «Трус» амерыканца Джэфа Кунса

Скульптура «Трус» амерыканца Джэфа Кунза паставіла новы сусветны рэкорд аўкцыёнаў для жывых мастакоў.

Папярэдне твор ацэньваўся ў $ 50-70 млн. Аднак кошт узляцеў да рэкорднай сумы ўсяго за 10 хвілінаў.

Працу з нержавейнай сталі артыст стварыў у 1986 годзе.

Агулам Джэф Кунз зрабіў трох «Трусаў». Адзін выстаўлены ў Лос-Анджэлесе, другі – у Музеі сучаснага мастацтва ў Чыкага. Трэці, які і быў прэзентаваны на аўкцыёне ў Нью-Ёрку, больш за 30 гадоў захоўваўся ў прыватнай калекцыі і ні разу публічна не дэманстраваўся.

Джэф Кунз – самы высокааплатны ў свеце мастак нашага часу. Яго называюць сучасным Эндзі Ўоргалам. Вядомы сваёй прыхільнасцю да кітчу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў