На аўкцыён выставілі легендарныя банкноты з Купалам і Скарынам, якія так і не трапілі ў зварот


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”273806″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота auctions.stacksbowers.com[/vc_column_text][vc_column_text]Знойдзены поўны камплект легендарных не выпушчаных у зварот беларускіх банкнотаў з партрэтамі Купалы, Скарыны і Багдановіча, бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй.

На буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіць «Stackʼs Bowers Galleries», са стартам у $ 6 тыс. быў выстаўлены ўнікальны лот, які зʼяўляецца гістарычнай рэліквіяй для Беларусі: поўны набор беларускіх банкнот з партрэтам Купалы і Скарыны, гербам Пагоня і бел-чырвона-белым сцягам. Існуе інфармацыя, што гэтыя банкноты былі аддрукаваныя ў 1994 годзе ў Нямеччыне кампаніяй «Giesecke & Devrient», але пакуль яны «даехалі» да Беларусі, паспеў змяніцца дзяржаўны герб і сцяг пасля рэферэндуму ў траўні 1995 года. Праз гэтыя падзеі тыраж гэтых банкнот быў знішчаны.

Усе банкноты, выстаўленыя на аўкцыёне «Stackʼs Bowers Galleries» без найменшага сумневу зʼяўляюцца сапраўднымі, бо прайшлі працэдуру экспертнай праверкі, падае сайт Belbonistika.com.

Усё 6 банкнот прадаваліся адным лотам са стартавай цаной $ 6 тыс., але ахвотных зрабіць стартавую стаўку не знайшлося. Але дзякуючы «Stackʼs Bowers Galleries» шырокай грамадскасці сталі даступныя якасныя выявы ўсіх 6 наміналаў легендарнага знішчанага выпуску беларускіх банкнот.

На банкноце наміналам у 1 рубель намаляваная Камянецкая вежа, на 5 рублях – Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку. 10 рублёў упрыгожвае партрэт Якуба Коласа, 20 рублёў – партрэт Янкі Купалы, 50 рублёў – партрэт Максіма Багдановіча, а на самым буйным намінале ў 100 рублёў змешчаны партрэт Францыска Скарыны.

Цяпер ва ўсіх ахвотных ёсць доўгачаканая магчымасць убачыць увесь не выпушчаны ў зварот выпуск беларускіх банкнот.[/vc_column_text][vc_single_image image=”273790″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273794″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273786″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273782″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273778″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273774″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273770″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273766″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273762″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273758″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273754″ img_size=”large”][vc_single_image image=”273750″ img_size=”large”][vc_column_text]МЯ, паводле belbonistika.com. Фота auctions.stacksbowers.com

Стужка навінаў