На асвятленне фігураў у Менску выдаткавана больш за 1 мільён долараў


УП «Менгарсвятло» пяты год запар у прамысловых маштабах упрыгожвае сталіцу аб’ёмнымі светлавымі фігурамі. Па творчай пладавітасці і апетытам унітарнае прадпрыемства можа параўнацца толькі з прыхільнікамі бронзавых фігураў з гарвыканкаму.

Скульптуры з асвятленне масава пачалі ўсталёўваць напярэдадні 2015 года, паведамляе RFRM. Спачатку было дзве канструкцыі ў выглядзе навагодніх шароў вышынёй 8 метраў на Кастрычніцкай плошчы. У 2016 годзе паблізу «Менск-Арэны» усталявалі 7-мятровую кампазіцыю «Клюшкі з шайбай» і арку памерамі 4,6 × 4,6 метраў насупраць ГУМа. У 2017 годзе «Менгарсвятло» стварыла каля футбольнага манежу на праспекце Пераможцаў «Мяч» вышынёй 11 метраў, «Трактар» на Партызанскім праспекце, «Арфу» паблізу філармоніі, «Кнігу» каля Нацыянальнай бібліятэкі і «Клоуна» побач з цыркам.

Яшчэ 9 скульптураў зʼявіліся ў мінулым годзе. Кіраўніцтва УП «Менгарсвятло» неаднаразова выступала ў медыях і ганарылася сваймі шэдэўрамі. Галоўная вартасць фігур – іх эканамічнасць.

«Сярэдняя нагрузка – 1,5-2 кВт на фігуру, максімальная – да 3. Столькі прыкладна спажывае электрачайнік ці прас», – сцвярджалі чыноўнікі.

Аднак галоўная інтрыга – у колькі ж абышоўся яркі крэатыў жыхарам гораду. Інфармацыю можна знайсці на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і канʼюнктуры коштаў, дзе публікуюцца вынікі тэндараў. Агульная сума складае каля 2,14 мільёнаў, што эквівалентна мільёну долараў.

Мала таго, «Менгарсвятло» у бягучым годзе ў Менску мае намер усталяваць яшчэ 12 новых абʼёмных светлавых фігураў. Сталіцу ўпрыгожаць паравозам на вуліцы Чкалава, бусламі – каля камвольнага камбіната, пажарнай машынай – на вуліцы Алешава. Таксама прадугледжана ўстаноўка 8 шароў з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў.

Hавiны
Новы год у крэдыт. Чаму беларусы настолькі шмат пазычаюць грошай у банках і што з гэтым рабіць?
2019.01.05 11:32

СК, belsat.eu

Стужка навінаў