На Армянскім тэлебачанні больш не будзе расейскамоўных праграмаў


Тэлевізійная праграма «Што? Дзе? Калі?» з новага сезону будзе выходзіць у Арменіі выключна на армянскай мове. Такім чынам нацыянальнае тэлебачанне цалкам пазбаўляецца ад расейскай мовы.

«З новага сезону праект будзе выходзіць у эфір выключна на армянскай мове. Урад выдзеліць на праграму 17 мільёнаў ​​драмаў (каля 35 тысячаў долараў). Я не раз крытыкаваў арганізатараў за тое, што яны праводзяць гульню на рускай мове», – напісаў на сваёй старонцы ў Facebook выконваючы абавязкі міністра адукацыі і навукі Араік Аруцюнян.

Паводле яго словаў, праект мае шмат прыхільнікаў, і гэта адно з нямногіх інтэлектуальных шоў, якое стала папулярным.

Такім чынам у Арменіі зачыняецца апошняя тэлевізійная праграма, якая раней выходзіла па-расейску.

Беларуская мова. Ну вывучу, а што далей?

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары