На Армейскіх міжнародных гульнях артылерысты Зімбабвэ без промахаў расстралялі не свае мішэні


На Армейскіх міжнародных гульнях адбылася курёзная гісторыя з вайскоўцаў з Зімбабвэ.

Артылерысты з гэтай краіны на конкурсе, які праводзіцца ў Казахстане, ні разу не прамахнуліся, але пры гэтым не паразілі ніводнай сваёй мішэні.

Галоўны суддзя спаборніцтваў генерал-маёр Лут Альчэкенаў распавёў, што адзіным разлікам, якому ўдалося паразіць стоадстоткавы вынік падчас стральбы з мінамётаў, аказаўся калектыў з Зімбабвэ, з агаворкай, што зімбабвіцы паразілі на свае мішэні, а чужыя.

Цяпер у конкурсе «Майсты артылерыйскага агню» лідэруе зборная Казахстану, на другім месцы – вайскоўцы з Беларусі, а замыкае тройку лідараў каманда з Кыргызстану.

Армейскія міжнародныя гульні праводзяцца з 2015 года. У сёлетніх спаборніцтвах бяруць удзел каманды з 28 краінаў, у тым ліку з Беларусі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Sarbaz.kz

Стужка навінаў