На аплату штрафаў удзельнікам пратэстаў супраць інтэграцыі сабралі амаль 12 тысяч рублёў


Менш чым за два дні на пляцоўцы Моламола было сабрана 11 857 рублёў (па стане на 10:00 12 студзеня) для аплаты штрафаў удзельнікам акцыяў у абарону незалежнасці, што праходзілі ў снежні 2019 года.

Грошы збіраюцца ў межах кампаніі BY_Help. Сярод ініцыятараў кампаніі – Андрэй Стрыжак, Аляксей Лявончык, Юлія Дарашкевіч, Андрэй Аляксандраў.

Нагадаем, 7, 8, 20, 21 і 29 снежня 2019 года ў Менску праходзілі акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыі адбываліся мірна і без затрыманняў, аднак пасля іх удзельнікаў пачалі масава прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці. Сустаршыню БХД Паўла Севярынца, які ініцыяваў акцыі абарону незалежнасці, а таксама шэраг актывістаў затрымалі і пакаралі адміністратыўным арыштам. Дзясяткі чалавек былі аштрафаваныя на вялізарныя сумы грошай. Толькі 9 студзеня беларускія суды пакаралі пратэстоўцаў больш чым на $ 15 тысяч. Паводле грамадскіх актывістаў, агульная сума штрафаў за ўвесь час пераследу ўдзельнікаў снежаньскіх акцыяў у абарону незалежнасці можа дасягаць $ 40 тыс.

Пра пачатак збору сродкаў было абвешчана 10 студзеня. Ужо праз 33 гадзіны ініцыятары кампаніі паведамілі, што сабрана 10 600 рублёў і $ 2500. Грошы на аплату штрафаў дасылаюць у тым ліку беларусы замежжа.

33 ЧАСА НАШЕЙ РАБОТЫ, РАВНЫ ОДНОМУ ДНЮ РАБОТЫ СУДОВ?Идем в хорошем темпе и это не может не радовать ?А еще не может…

Opublikowany przez Andreja Stryzhaka Sobota, 11 stycznia 2020

 

Асобна прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі заклікаў збіраць грошы для сям’і Паўла Севярынца, якога пасля адбыцця 15 содняў арышту пакаралі арыштам яшчэ на 30 дзён.

https://www.facebook.com/harecki/posts/3232874976729800?__tn__=H-R

Нагадаем, ініцыятыва BY_Help дапамагала выплачваць штрафы журналістам і актывістам у 2017 і 2018 гадах.

Аб’ектыў
Павал Севярынец: У маёй камеры перад гэтым трымалі бяздомных з вошамі…
2020.01.10 22:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў