На аплату штрафаў прыхільнікам незалежнасці сабралі больш за $ 10 тыс.


Грамадская кампанія «BY_help» ужо сабрала больш за $ 10 тыс. на выплату штрафаў удзельнікам акцыяў за незалежнасць Беларусі. Выплачваць іх плануецца ўжо з наступнага тыдня, паведаміў у каментары belsat.eu адзін з арганізатараў кампаніі Андрэй Стрыжак.

Гэтак, больш за Br 13 400 было ахвяравана з дапамогай пляцоўкі «MOLAMOLA». Таксама збор сродкаў ідзе на некаторых іншых пляцоўках. Гэтак, з дапамогай фандрэйзеру Facebook, куды зручней за ўсё ахвяраваць беларусам замежжа, сабрана за адны содні атрымалася сабраць больш за $ 4300.

Hавiны
$ 25 700 штрафаў і 60 содняў арышту. Лукашэнка пачаў прэзідэнцкую кампанію?
2020.01.10 17:45

Таксама беларусы замежжа могуць ахвяраваць сродкі праз сэрвіс «paypal» у Еўразвязе і ЗША. Апроч таго, падключаная пляцоўка «Revolut», якая дазваляе пераводзіць грошы з мінімальнымі выдаткамі на канверсію.

«Трэба разумець, што ўсе гэтыя пляцоўкі, на якіх размяшчаецца збор, бяруць сваю частку грошаў. Гэта розныя сумы. Напрыклад, у «MOLAMOLA» 6 % ад агульнай сумы, але не менш за 1 руб. 10 кап. за кожны перавод. Таму калі чалавек пераводзіць больш за 10 руб., то атрымліваюцца яшчэ больш-менш нармальныя лічбы, а калі 5 руб., то, на жаль, сістэмы «Visa» ды «MasterCard» бяруць вялікія адсоткі, і даходзіць толькі 3 руб. 90 кап. Але мы вымушаныя мірыцца з гэтай сітуацыяй, бо гэта прасцей, чым дамаўляцца на нейкую перадачу», – адзначыў Андрэй Стрыжак.

Аб’ектыў
Павал Севярынец: У маёй камеры перад гэтым трымалі бяздомных з вошамі…
2020.01.10 22:17

На Facebook збор сродкаў, паводле ўмоваў сэрвісу, будзе цягнуцца 14 дзён. Яшчэ 3-7 дзён пойдзе на канвертацыю. Таму доступ да гэтых сродкаў арганізатары будуць мець толькі недзе праз 20 дзён. «MOLAMOLA» ж дазваляе пераводзіць грошы ў рэжыме онлайн, таму ўжо ў панядзелак–аўторак плануецца пачаць сплачваць першыя штрафы, якія людзі атрымалі за акцыі за незалежнасць у снежні.

Па меры аплаты грошаў «BY_help» збіраецца выкладаць на сваёй старонцы ў Facebook адпаведныя справаздачы.

НОВАЯ ВЕРШИНА – СОБРАНА ТРЕТЬ СУММЫ ШТРАФОВПолный список наших реквизитов тут ? http://bit.ly/2R8nCTR UPD: REVOLUT ?…

Opublikowany przez BY_help Niedziela, 12 stycznia 2020

Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што працуюць на валанцёрскіх пачатках і грошаў за сваю працу не бяруць. Сродкі пойдуць перадусім на аплату штрафаў тым актывістам, якія былі асуджаныя ўпершыню, і аштрафаваным удзельнікам рэгіянальных акцыяў пратэсту супраць інтэграцыі.

Арганізатары падкрэсліваюць, што не падтрымліваюць такім чынам улады, бо для іх краіны сумы неістотныя, але яны вялікія для шараговых грамадзянаў. Асабліва з улікам таго факту, што з 1 студзеня стала магчымым здымаць сумы штрафаў з банкаўскіх рахункаў грамадзянаў без адпаведных рашэнняў суду.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў