На анексаванай Расеяй паўвыспе знікла электрычнасць, але ненадоўга


Святло знікла ў Севастопалі, Сімферопалі, Ялце ды Феадосіі. Мабільная сувязь працуе з перабоямі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік севастопальскай гарадской адміністрацыі Сяргей Мяняйла. Прычыны адключэння электрычнасці высвятляюцца, адзначыў чыноўнік.

Пазней кіраўнік Мінэнерга Расеі Аляксандр Новак заявіў, што лініі электраперадачы працуюць і ідзе набор нагрузкі.

Прычынай крымскага блэкаўту паводле прэс-службы «КрымТЭЦ» стала аўтаматыка, якая адключыла турбіны крымскіх цеплаэлектрацэнтраляў праз збой у энергасістэме. Гэта было зроблена дзеля таго, каб пазбегнуць сурʼёзных пашкоджанняў абсталявання, гаворыцца ў паведамленні.

Пасля спынення паставак электраэнергіі з Украіны ў лістападзе 2015 года ў Крыме быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча.

ЮВ, belsat.eu, паводле news.allcrimea.net

Стужка навінаў