На Альманскіх балотах выявілі незаконныя кар'еры


Лясная рабочая група грамадскага абʼяднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» у рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Альманскія балоты» трапіла на незаконныя распрацоўкі кар’ераў. Па гэтым факце следчыя распачалі крымінальную справу.

Несанкцыянаваная распрацоўка кар’ераў была заўважаная выпадкова, падчас маніторынгу месцаў пражывання жывёл. Пазней адмыслоўцы з дапамогай спадарожнікавых здымкаў выявілі яшчэ шэраг карʼераў, якіх аказалася каля дзесяці, паведамляе сайт АПБ.

Па фактах несанкцыянаванай распрацоўкі пакуль што толькі трох кар’ераў у Палескім лясгасе на тэрыторыі заказніка «Альманскія балоты» Следчы камітэт Столінскага раёну распачаў крымінальную справу і цяпер вядзе расследаванне. У гэты ж час збіраюцца факты прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Правядзенне земляных прац на тэрыторыі «Альманскіх балотаў» забаронена. Зламыснікі незаконна вялі здабычу карысных выкапняў.

Альманскія балоты разам з часткай украінскага Ровенскага запаведніка – гэта найбуйнейшае ў Еўропе лесабалотнае трансгранічнае Рамсарскае ўгоддзе, плошча якога складае больш за 100 000 га. Акрамя таго, Альманскія балоты маюць статус тэрыторыі еўрапейскай «Ізумруднай сеткі».

Hавiны
Праз Альманскія балоты будуюць дарогу за $ 1 млн. Каму яна патрэбная?
2018.07.27 16:00

СК, belsat.eu

Стужка навінаў