На акцыях пратэсту ў суботу затрымалі 39 асобаў


Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна» на пратэстах, якія прайшлі 30 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі затрымалі не менш за 39 асобаў.

Найбольш масавыя затрыманні адбыліся ў Горадні, дзе меўся прайсці марш у падтрыманне працоўных заводу «Горадня Азот». Таксама міліцыянты затрымалі ўдзельніц жаночага маршу ў Менску.

Марш герояў
Іна Зайцава.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Сярод іншых у Горадні затрымалі «БЧБ-нявесту» – Іну Зайцаву з Менску, якая стала адным сімвалаў беларускага пратэсту. Яна прыходзіла на акцыі супраць фальсіфікацыяў і беззаконня ў сукенцы нявесты. З ёй была сяброўка – Марыя Пашкевіч. Яны абедзве былі дастаўленыя ў Кастрычніцкі РУУС Горадні.

Затрыманні таксама адбыліся ў Віцебску, Светлагорску і Наваградку.

Пратэсты ў Беларусі доўжацца трэці месяц з моманту правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Удзельнікі акцыяў заклікаюць Аляксандра Лукашэнку пайсці ў адстаўку.

AA belsat.eu

Стужка навінаў