Падчас акцыяў пратэсту ў Расеі затрыманыя больш за 1,3 тысячы чалавек, у тым ліку дзеці


На акцыях пратэсту «Ён нам не цар», якія былі арганізаваныя прыхільнікамі Аляксея Навальнага па ўсёй Расеі, паліцыя затрымала мінімум 1348 чалавек.

Больш за ўсё затрыманых у Маскве – 572 чалавек (у тым ліку ініцыятар акцыяў Аляксей Навальны). У Санкт-Пецярбургу затрымалі 180 пратэстоўцаў, Чэлябінску – 164, Якуцку – 75, Тальяці – 63, Краснадары – 48, Астрахані – 45.

Таксама ёсць затрыманыя ў Калузе, Новакузнецку, Самары, Барнауле, Пензе, Благавешчанску, Кургане, Цверы, Варонежы, Кемерава, Екацярынбурзе і Томску.

людей вроде было не слишком много, но в отличие от предыдущих акций Навального на Тверской, они хлынули на проезжую…

Opublikowany przez Ilyę Azar Sobota, 5 maja 2018

Паведамляецца, што паліцыя дзейнічае вельмі жорстка. У Маскве затрымліваюць у тым ліку непаўналетніх.

Затрыманне ў Маскве. Фота – Леў Арпішкін

Акрамя таго, у некаторых гарадах разам з паліцыяй пратэстоўцаў збіваюць актывісты праўладных арганізацыяў у казацкай форме.

ІІ, belsat.eu, паводле ОВД-Інфо

Стужка навінаў