На акцыі ў Берасці замест ціхароў ходзяць ціхаркі. Фотафакт


Упершыню ўдзельнікаў акцыяў пратэсту ў Берасці здымаюць жанчыны

Новыя ўдзельніцы акцыяў супраць будоўлі акумулятарнага заводу – з камерамі і без формы.

На акцыі супраць акумулятарнага заводу ў Берасці міліцыя скіравала жанчын, узброеных відэакамерамі.

Удзельнікі сённяшняй акцыі пратэсту супраць будовы акумулятарнага заводу даслалі «Белсату» здымкі на якіх бачна, што відэарэгістрацыяй пратэсту ўпершыню за ўсю гісторыю правядзення гэткіх акцыяў займаюцца жанчыны.

Паводле некаторых берасцейцаў, жанчыны з’яўляюцца супрацоўніцамі Ленінскага РАУС Берасця

Некалькі месяцаў таму міліцыя спрабавала замаскавацца пад удзельнікаў акцыі з дапамогай балонікаў, але памылілася з колерам.

З лютага берасцейцы па нядзелях выходзяць на цэнтральную плошчу гораду карміць галубоў. Гэтак яны пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу недалёка ад Берасця.

Супраць будаўніцтва было сабрана амаль 40 тысячаў подпісаў берасцейцаў.

Калі на першыя кармленне галубоў выходзіла некалькі сотняў чалавек, то з пачаткам лета акцыі пайшлі на спад. Цяпер на іх прыходзіць звычайна некалі дзясяткаў чалавек. Сёння было 35.

Улады, аднак, не прыслухоўваюцца да людзей, і плануюць запусціць патэнцыйна шкодную для здароўя берасцейцаў вытворчасць.

ЦЛ

Глядзі таксама
Каментары