Берасце. Удзельнік акцыі збягаў ад міліцыянтаў


Але ў выніку яго ўсё ж затрымалі.

У Берасці на акцыю салідарнасці з працоўнымі і рэпрэсаванымі выйшла чатыры асобы. Збор адбыўся на вуліцы Савецкай каля кінатэатра «Беларусь». Акцыя цягнулася роўна дзве хвіліны – з 14:05 да 14:07. Усіх удзельнікаў затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС. Адзін з удзельнікаў спрабаваў збяжаць, але ў выніку міліцыянты яго ўсё ж дагналі.

Перад акцыяй затрымалі таксама блогера Змітра Гарбунова і грамадскага актывіста Аляксандра Кабанава. Яны таксама знаходзяцца цяпер у Ленінскім РАУС.

Акцыяй салідарнасці ініцыятыва «Свае людзі» меркавала адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных.

ДД

Стужка навінаў