На акцыі салідарнасці ў Менску сілавікі затрымалі не менш за 13 жанчын


У Менску 9 верасня адбылася жаночая акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай і іншых зняволеных.

Некалькі дзясяткаў жанчын сабраліся каля гандлёвага цэнтру «Няміга». Потым яны прайшлі шэсцем да плошчы Незалежнасці.

І на Нямізе, і на плошчы Незалежнасці сілавікі без апазнавальных знакаў праводзілі затрыманні і закідвалі дзяўчат у мікрааўтобусы без нумароў.

Агулам былі затрыманыя мінімум 13 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сярод затрыманых:

  • Пучынская Барбара
  • Пучынская Крысціна
  • Гвардзеенка Лізавета
  • Петражыцкая Марыя
  • Курчанкова Крысціна
  • Шчарбакова Марта
  • Далматава Марына
  • Бягун Ксенія
  • Аляксейчык Алеся
  • Шэлікава Ульяна
  • Шышкова Ульяна
  • Шышкова Людміла
  • Іўчык Варвара

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў