На акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі паплечнікаў Статкевіча


Сёння падчас акцыі дзяржаўных прафсаюзаў затрымалі 5 сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. Сярод затрыманых генеральны сакратар партыі Сяргей Спарыш, кіраўнік Менскага гарадскога камітэту партыі Валянцін Трокскі.

На акцыі актывісты паднялі два нацыянальных сцяга і разгарнулі плакаты сацыяльнай скіраванасці. Лідар партыі Мікола Статкевіч звязвае затрыманне з тым, што ўлады баяцца іншага меркавання і якой-кольвек актыўнасці.

Таксама вядома, што Спарыш і Трокскі абвесцяць галадоўку, калі ім прысудзяць адміністратыўныя арышты.

Мікола Статкевіч таксама дадаў, што пасля акцыі незалежных прафсаюзаў паедзе ў Центральны РУУС, у якім знаходзяцца ягоныя паплечнікі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары