На адным з чэшскіх дахаў з'явіўся трамвай


Таварыства аховы гістарычных тралейбусаў і аўтобусаў з гораду Іглава хацела ўратаваць яго ад ліквідацыі, але для 16-тоннай машыны не знайшлося месца ў ангары арганізацыі. Апроч гэтага, яе б там мала хто бачыў. Гэтак яго вырашылі паставіць яго на дах гаражу аднаго з сябраў суполкі.

Яшчэ да нядаўна трамвай ездзіў па маршруце 166 у Оламаўцы. Звычайна Чэхія прадае свае старыя трамваі ў краіны Усходняе Еўропы, але да гэтай машыны ніхто не праявіў цікаўнасці нягледзячы на функцыянальнасць транспартнага сродку.

Ідэю паставіць трамвай на гараж запрапанаваў Людэк Багунёўскі.

«Я сказаў сабе, што шкада было б, калі б ён трапіў на металалом, бо ў ім няма дэфектаў, ён у працоўным стане, – кажа Багюнёўскі. – Гэта трубіць, гэта свеціць, гэта міргае».

Ўздымалі 16-тонную машыну з дапамогай кранаў, затым 30-гадовы трамвай усталявалі на імправізаваныя рэйкі.

У будучыні сябры таварыства гістарычных тралейбусаў і аўтобусаў змогуць праводзіць тут свае сходы. Фота – Паўлічак Любаш/CTK

Багунёўскі не плануе пераробліваць інтэр’ер трамваю і плануе адкрыць у ім зал для сходаў таварыства аматараў гістарычнага транспарту.

У самой Іглаве трамваі перасталі курсаваць у 1948 годзе, іх замянілі тралейбусы, падае «Tyden».

ДД

Стужка навінаў