Ва ўмовах скарачэння колькасці вакансіяў менчукі гатовыя працаваць не па спецыяльнасці альбо шукаюць часовую працу.
На адну вакансію вартаўніка сягоння прэтэндуюць 123 беспрацоўныя, на вакансію дапаможнага працаўніка – 30 чалавек, грузчыка і дворніка – 10.
«Людзі, якія звярнуліся ў службу занятасці, у асноўным шукаюць часовую працу. Між тым, па дадзеных камітэту па працы ў наймальнікаў у беларускай сталіцы меўся попыт на 7 тысяч чалавек. Гэта на 19% менш, чым было на пачатку 2016 года, і на 35% ніжэй патрэбы на пачатак 2015-га», – падкрэсліла старшыня камітэту па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму Жанна Рамановіч.
Часцей за ўсё вакансіі зʼяўляюцца ў арганізацыях аховы здароўя, сацыяльных паслуг, на прамысловых прадпрыемствах і ў бударганізацыях.
Цяпер у Менску зарэгістраваны 7,5 тысяч беспрацоўных, большасць з іх – мужчыны. Таксама павялічылася колькасць незанятых грамадзянаў ва ўзросце ад пяцідзесяці.
ДР, belsat.eu паводле interfax.by