Міліцыянты адпусцілі актывістаў, якіх затрымалі на адкрыцці помніка Леніну ў Менску


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”390704″ img_size=”large”][vc_column_text]Падчас адкрыцця помніку каля МТЗ быў затрыманы адзін з лідараў «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Абноўлена. Затрыманых на адкрыцці помніка Леніну ля МТЗ адпусцілі. А менавіта: Змітра Дашкевіча, Сяргея Пальчэўскага, Арцёма Леўчанку і Рамана Ганчарова.


Помнік Уладзіміру Леніну паставілі паводле «просьбы камуністаў».

На самой справе, новы Ленін – гэта пачышчаны і перафарбаваны стары Ленін, які стаяў раней ва ўнутраным двары заводу. «Помнік часта перафарбоўвалі: то ў шэры, то ў зялёны, і цяпер мы яго чысцім, робім новы пастамент», – распавёў Андрэй Сусленка, намеснік гендырэктара МТЗ па ідэалогіі, кадрах і сацыяльным развіцці.

Ініцыятыва ўсталяваць помнік Леніну каля МТЗ выклікала абурэнне працаўнікоў гэтага прадпрыемства.

«Ды як можна ставіцца да гэтага?! У заводу і так амаль няма грошай. Ці можна ў такі час забіраць адтуль грошы на помнік? Матэрыял каштуе, цэмент таксама, праца людзей… Усё жыццё ён стаяў ва ўнутраным двары. Не, трэба сюды было! Гэта агідна», – абурыліся Алена і Галіна.

– Што сімвалізуе Ленін у Беларусі?

«Для нас – сімвалізуе змарнаваныя грошы з бюджэту МТЗ».

Фота Ірыны Арахоўскай, “Наша ніва”

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў