На абутковых прадпрыемствах у Віцебску ўвялі каранцін


На віцебскіх прадпрыемствах «Белвест» і «Чырвоны Кастрычнік» увялі каранцін. Выданне «Народныя навіны Віцебску» паведамляе, што Павел Мартынаў, які ўзначальвае «Чырвоны кастрычнік», знаходзіцца на бальнічным.

На прахадных «Белвест» і «Чырвоны кастрычнік» з’явіліся абʼявы аб увядзенні каранціну.

Аб’ява на прахадной «Белвест».
Фота: news.vitebsk.cc

«Белвест» увёў абмежаванні яшчэ з 12 сакавіка. Уваход у зону прадпрыемства для наведнікаў забаронены. Прадпрыемства пакуль працягвае працаваць, але на фабрыцы абмежаванае перамяшчэнне працаўнікоў, а падчас перасоўвання яны абавязаны насіць маскі. Тры разы на дзень тут праводзіцца прыбіранне памяшканняў.

Аб’ява на прахадной «Чырвоны Кастрычнік».
Фота: news.vitebsk.cc

З 14 сакавіка да 3 красавіка на каранцін зачыненае прадпрыемства «Чырвоны Кастрычнік». На прахадной журналістам паведамілі, што цяпер абавязкі дырэктара выконвае галоўны інжынер фабрыкі, паколькі дырэктар Павел Мартынаў знаходзіцца на бальнічным.

Hавiны
Студэнты прагульваюць заняткі праз адсутнасць каранціну і гатовыя баставаць
2020.03.16 17:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў