На 91-м годзе жыцця памерла маці Аляксандра Лукашэнкі


З-за гэтага кіраўнік Беларусі адклаў свой візіт у Пакістан, дзе мусіў падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БЕЛТА.

Плануецца, што Лукашэнка паляціць на перамовы 28-29 траўня.

Пра Кацярыну Трафімаўну вядома няшмат. Нарадзілася ў 1924 годзе ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе пражыла да Другой Сусветнай вайны. Пасля 1945 працавала на Аршанскім ільнокамбінаце. У 1954 нарадзіла Аляксандра Лукашэнку, пасля чаго вярнулася ў родную вёску, дзе ўладкавалася даяркай. Выхоўвала адзінага сына без бацькі. Пазней Лукашэнка перавёз маці бліжэй да сябе, у сталіцу. Апошнія гады жыла ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Драздах.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў