На 52,5 года адправілі ў турму банду пікапераў, якая згвалціла дзясяткі жанчын


7 лютага Віцебскі абласны суд вынес прысуд «бандзе гвалтаўнікоў», якая дзейнічала з 1999 года ў Полацку і Наваполацку.

Чацвёра мужчын частавалі жанчын алкаголем з псіхатропамі, а пасля гвалцілі іх. Адна з ахвяраў памерла, ейнае цела закапалі ў кар’еры. Слуханні ў справе ў закрытым рэжыме праходзілі больш за паўгода.

Кіраўніка банды 52-гадовага Аляксандра Апеньку арыштавалі яшчэ ў 2016-ым. Суд пастанавіў пакараць яго турэмным зняволеннем на 22 гады.

Кіраўнік банды. 52-гадовы Аляксандр Апенька

Ягоны напарнік 37-гадовы Дзмітрый Дэрменжы атрымаў 12 гадоў. 35-гадовы Іван Сярпуця – 15 гадоў. 52-гадовы Анатоль Панфілаў – 3,5 года.

Падчас следства ў гэтай справе апыталі больш за 300 сведак і каля паўсотні пацярпелых. Следчыя выявілі 46 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Адзін з удзельнікаў банды адказвае на пытанні следчага

Усе фігуранты справы раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў