На 22 сакавіка праз моцны вецер абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі


У Беларусі на нядзелі абвешчанае штармавое папярэджанне. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

Удзень 22 Сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны, Менскай вобласці і ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

Таксама ў нядзелю пахаладае. Пераважна на паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -2..- 9°С, максімальная тэмпература паветра ўдзень -2..+4°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў