На 1 студзеня метэаролагі аб'явілі памаранчавы ўзровень небяспекі


Метэаролагі папярэджваюць, што ў аўторак у большасці раёнаў краіны вецер узмацніцца да 15-18 м/с.

Апроч моцнага паўднёва-заходняга ветру ў першы дзень новага году ў многіх раёнах краіны чакаецца снег і дождж. Тэмпература паветра ўдзень – каля 0 °C.

Памаранчавы ўзровень небяспекі аб’яўлены таксама на сёння – праз імглу. Яна распаўсюдзіцца па большай частцы Беларусі і, паводле прагнозаў, пратрымаецца да заўтра.

Белгідрамет папярэджвае, што бачнасць у гарадах будзе прыкладна такой, як на балотах – ад 100 да 500 метраў.

ДД

Стужка навінаў