На 1 ліпеня ў Беларусі аб'явілі штармавое папярэджанне


Панядзелкавая спёка ўжо ў аўторак зменіцца прахалодаю, а на выходных у Беларусі чакаюцца дажджы. Фота – Forum / Reuters

У панядзелак у Беларусі пройдуць навальніцы, тэмпература паветра праграецца да 34 градусаў, папярэджвае Белгідрамет.

«1 ліпеня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, на большай частцы тэрыторыі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +34. У Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +30», – гаворыцца ў паведамленні.

МНС нагадвае, што пры гарачыні ў атмасферы становіцца менш кіслароду, а з тэмпературнымі зменамі адбываюцца і змены ціску. Такое надворʼе нясе рызыку для людзей з захворваннямі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмаў.

Гарачыня спадзе ўжо ў аўторак. У сярэдзіне тыдня ў Беларусі ўдзень тэмпература паветра будзе прагравацца да 20 градусаў цяпла, а выходныя месцамі будуць даждлівыя.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў