МЗС знайшло новыя варыянты вяртання беларусаў з-за мяжы


Міністэрства замежных справаў Беларусі ў Facebook паведаміла, што працягваецца аказанне разнапланавага садзейнічання беларускім грамадзянам, якія адчуваюць складанасці з вяртаннем дадому.

Паводле МЗС, ужо аказаная дапамога больш 3400 беларусам, у тым ліку групе дзяцей з санаторыя «Беларусь» у Юрмале, спартыўнай дэлегацыі з Малдовы, чацвярым беларусам з круізнага лайнера Costa Pacifica ды іншым.

Продолжается оказание разнопланового содействия белорусским гражданам, которые испытывают сложности с возвращением…

Opublikowany przez МИД Беларуси Niedziela, 22 marca 2020

«Паводле нашых ацэнак у фокусе ўвагі на сённяшні дзень знаходзіцца яшчэ некалькі тысяч грамадзянаў Беларусі, якім патэнцыйна ў бліжэйшы час можа спатрэбіцца садзейнічанне ў вяртанні», – паведамілі ў ведамстве.

Пры гэтым ужо наладжаная сітэмная адпраўка беларусаў з Егіпту, сумесна з РФ дастаўляюцца грамадзяне з Тайланду, прапрацоўваецца эвакуацыя з Марока, вяртаюцца грамадзяне з Чарнагорыі, у транзітную схему вяртання праз Расею уключаны аэрапорт «Пулково», вырашаюцца пытанні з Літвой, Польшчай і Украінай.

Hавiны
«Не найгоршае месца, дзе магла бы застаць канец свету». Карэспандэнтка «Белсату» пра вымушаны каранцін у Паўднёвай Амерыцы
2020.03.22 18:25

Таксама новае распараджэнне ўраду Расеі адкрывае «арганізаваны наземны транзіт» для вяртання грамадзянаў краін СНД (уключаючы Беларусь) на Радзіму. Зараз беларускі боку працуе над вызначэннем механізмаў і схемы рэалізацыі такога транзіту.

Гэтак, прапрацоўваецца магчымасць вылету беларусаў, якія прыбываюць у аэрапорт «Унукава». У прыватнасці, з аэрапортаў «Дамадзедава» і «Шарамеццева», а таксама наземнага выезду на Радзіму. Магчыма, што дастаўляць іх аэрапорты будуць транспартам амбасады Беларусі ў Маскве.

Hавiны
15 беларусаў, якія захраслі ў Гоа, гэтак і не вылецелі ў Маскву
2020.03.22 16:51

Разам з тым захоўваецца праблемная сітуацыя па Індыі, у тым ліку з беларусамі на Гоа. На гэты конт ідуць перамовы з расейскім бокам. Разглядаюцца розныя варыянты, у тым ліку накіраванне дадатковых рэйсаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў