МЗС запрасіў у нашую краіну амерыканскага актора, які зрабіў фота з беларускімі грашыма


Фота: instagram.com/jaredpadalecki

МЗС Беларусі запрасіў амерыканскага актора Джэрэда Падалэкі, які сфатаграфаваўся з беларускімі грашыма і падзяліўся гэтым здымкам у сваім Instagram, у нашую краіну.

Актор Джэрэд Падалэкі зрабіў здымак з грашовымі купюрамі, якія выкарыстоўваліся яшчэ ў 1990-х гадах. Актор вядомы тым, што здымаўся ў серыяле «Звышнатуральнае». Яго героя ў гэтай стужцы часта называюць ласём.

Гэтае фота пабачылі ў беларускім МЗС і запрасілі амерыканца наведаць нашую краіну і паглядзець на ласёў у Белавежскай пушчы.

Аб’ектыў
У Гомлі пакажуць спектакль з удзелам невідушчых актораў
2019.09.26 21:48

СК belsat.eu

Стужка навінаў