МЗС: украінскі самалёт парушыў паветраную прастору Беларусі


Амбасадару Украіны ў Беларусі Ігару Кізіму ўручаная нота з-за парушэння беларускай паветранай прасторы, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Ігар Кізім 28 верасня быў запрошаны ў МЗС.

«Па прадстаўленні Міністэрства абароны кіраўніку ўкраінскай дыпмісіі ў Менску была ўручана нота ў сувязі з парушэннем паветранай прасторы Беларусі з боку Украіны самалётам DA-42, якое мела месца 25 верасня 2017 года», – заявілі ў прэс-службе.

«Адзначыўшы недапушчальнасць парушэнняў Дзяржаўнай мяжы, беларускі бок паведаміў, што чакае афіцыйных тлумачэнняў і зыходзіць з таго, што Украінай будуць прыняты вычарпальныя меры, накіраваныя на недапушчэнне паўтарэння падобных інцыдэнтаў у будучыні», – падкрэслілі ў МЗС.

DA-42 – лёгкі шматмэтавы самалёт. Такія, па наяўных дадзеных, выкарыстоўваюцца Дзяржаўнай памежнай службай Украіны.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў