МЗС: сустрэча «Усходняга партнёрства» ў Менску не скасаваная, а перанесеная


Алег Краўчанка.
Фота: facebook.com/belarusmfa

Сустрэча высокага ўзроўню ў межах «Усходняга партнёрства», якая планавалася ў Менску на 4–5 кастрычніка ў Менску, была перанесеная, а не адмененая. Пра гэта 3 кастрычніка падчас дыскусіі на Варшаўскім форуме бяспецы заявіў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алег Краўчанка, адказваючы на пытанне журналіста «Белсату» Сяргея Пелясы.

«Сустрэчы высокага ўзроўню ў Менску была перанесеная, а не скасаваная», – заявіў намеснік міністра.

Hавiны
Прадстаўніцтва ЕЗ патлумачыла, чаму Магерыні не прыедзе ў Менск
2019.10.03 12:52

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі паведаміла раніцай, што адкладаецца візіт у Беларусь Вярхоўнай прадстаўніцы Еўразвязу па вонкавых справах і палітыцы бяспекі Фэдэдыкі Магерыні.

Пасля таго, як стала вядома, што яна не зможа прыехаць у Менск, свой візіт у Беларусь адмяніў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Не прыедзе ў Беларусь і міністр замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Hавiны
«Ні з адной іншаю краінаю няма такой кааперацыі». У Жытоміры распачаўся ІІ Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі
2019.10.03 14:45

А кіраўнік Беларусі 4 кастрычніка будзе знаходзіцца ў Жытоміры, дзе мае сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў