Паведамленне пра затрыманне ў Іране журналісткі Юліі Юзік знайшло водгук у МЗС Расеі. Сайт ведамства паведамляе, што намеснік міністра замежных справаў РФ Ігар Маргулаў размаўляў з амбасадарам Ірану ў справе расейскай журналісткі.
Дыпламат з Ірану пацвердзіў, што журналістку з Масквы Юлію Юзік затрымалі ў Тэгеране. Паводле словаў амбасадара неабходнасць затрымання абумоўленая тым, што нібыта ў праваахоўнікаў меліся нейкія пытанні да грамадзянкі Расеі. Пры гэтым дыпламат паабяцаў, што неўзабаве журналістку вызваляць.
Пра затрыманне Юліі Юзік паведамілі яе сябры і родныя.
Журналістка і пісьменніца працавала ў Іране, даследавала Дагестан. Яе кніга «Нявесты Алаха», перавыдадзеная ў дзевяці замежных краінах. За гэтую кнігу расейскія афіцыйныя медыі назвалі Юлію памочніцай радыкальнага тэрарызму.
Пра яе творчасць і даследаванні «Белсат» у 2016 годзе зняў дакументальны фільм.
СК belsat.eu