МЗС Расеі назваў затрыманне вагнэраўцаў «спектаклем»


Пасланне кіраўніка Беларусі пракаментавала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава на сваёй старонцы ў Facebook.

«Аляксандр Рыгоравіч палітык дасведчаны, выбары праводзіць не першы раз. Мае рацыю ў тым, што братэрскія адносіны народаў дзвюх краін не падвержаныя кан’юнктурным імгненным інтарэсам, уключаючы электаральныя. Пад імі трывалы падмурак гістарычнай блізкасці і сучаснага прагматычнага ўзаемадзеяння», – адзначыла Захарава.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

Разам з тым, яна рэзка выказалася пра затрыманне ў Беларусі 33 грамадзянаў Расеі, якія, паводле спецслужбаў, зʼяўляюцца баевікамі ПВК «Вагнэра» і прыбылі ў краіну дзеля дэстабілізацыі абстаноўкі падчас выбараў.

«Што датычыць затрыманых у Беларусі расейскіх грамадзянаў, віна якіх нічым не даказаная, і таго спектакля, які вакол гэтага зладзілі, то мы іх у крыўду не дамо, і ў Менску гэта выдатна ведаюць», – сказала дыпламат.

4 жніўня падчас паслання беларускаму народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка расказаў, што сёння паступіла інфармацыя аб яшчэ адным атрадзе, які перакінуты на поўдзень краіны. Раней беларускія ўлады казалі, што ў агульнай складанасці ў Беларусь плануюць накіраваць да 200 «баевікоў».

***

Нагадаем, беларускія сілавікі затрымалі ў ноч на 29 ліпеня 33 грамадзяніна Расеі, байцоў ПВК «Вагнэра». Паводле СК, яны падазраюцца ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і праходзяць па адной справе з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам – абодва не першы месяц знаходзяцца ў СІЗА.

У Крамлі версію беларускага боку назвалі «адыёзнай трактоўкай» і запатрабавалі вызвалення расейцаў.

1 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што затрыманыя «вінаватыя, але не настолькі, каб у дачыненні да іх ужываць жорсткія меры». Дакладна невядома, дзе менавіта цяпер утрымліваюцца баевікі. Паведамлялася, што гэта адна з пенітэнцыярных установаў пад Менскам.

Hавiны
Расейскі консул пра затрыманых вагнэраўцаў: «Знаходзяцца не ў лепшай маральна-псіхалагічнай форме»
2020.08.03 15:22

КА belsat.eu

Стужка навінаў