МЗС Польшчы назвала візіт дэпутату Еўрапарламенту ў Крым «вельмі неадказным»


Жыхары Сімферопалю на сустрэчы з Янушам Корвінам-Міке[/vc_column_text][vc_column_text]Міністэрства замежных справаў Польшчы назвала паводзіны польскага палітыка Януша Корвіна-Міке, які наведаў Крымскую паўвыспу без атрымання адпаведнага дазволу ад уладаў Украіны, «вельмі безадказнымі».

Януш Корвін-Міке, адзін з самых прарасейскіх палітыкаў Польшчы, наведаў Крым. Ён ляцеў з Варшавы праз Маскву. У сваім фэйсбуку палітык абяцаў даць інтэрвʼю расейскім каналам, якія пачалі праяўляць цікавасць да ягонай паездкі. Яе мэтай было «разабрацца ў сітуацыі на паўвыспе».

Польскае замежнае ведамства заяўляе, што «адназначна выступае супраць любых спробаў прадставіць дадзены візіт як дзеянне, скіраванае на тое, каб прадставіць польскай грамадскай думцы рэальную сітуацыю жыхароў паўвыспы».

Польскія дыпламаты нагадваюць, што разам з усім Еўразвязам і значнай часткай міжнароднай супольнасці, іх краіна не прызнае расейскую анексію Крыму.

У сваім рэзюмэ МЗС піша, што польскія грамадзяне абавязаны выконваць правілы, якія рэгулююць знаходжанне замежнікаў на ўсёй тэрыторыі ўкраінскай дзяржавы.

Януш Корвін-Міке сустрэўся ўжо з хваляй крытыкі ў польскіх медыях.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку Корвін-Міке адзначыў, што ў Сімферопалі яго сустрэлі вельмі цёпла: адзінымі, хто запратэставаў супраць яго, былі крымскія камуністы. Палітык піша, што «на вуліцах людзі пыталіся, чаму ён не прыехаў раней – украінцы, маўляў, раней бы падлучылі электрычнасць». І ставіць смайл.

Украінскія ўлады пакуль не каментуюць візіту Корвіна-Міке на анексаваныя тэрыторыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў