МЗС Польшчы адказала Пуціну: «Такія заявы асудзіў нават Хрушчоў»


Уладзімір Пуцін на саміце СНД 20 снежня.
Фота: kremlin.ru

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з крытыкаю заяваў расейскіх уладаў пра тое, што Польшча была адною з пачынальніц Другой сусветнай вайны.

«Мы з заклапочанасцю і недаверам адзначаем заявы прадстаўнікоў уладаў Расейскай Федэрацыі, у тым ліку прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, аб пачатку і хадзе Другой сусветнай вайны, якія паказваюць ілжывую карціну падзей», – гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

У ведамстве падкрэслілі, што заявы ўладаў РФ паўтараюць заявы часоў сталінскага таталітарызму, якія «асудзіў нават савецкі лідар Мікіта Хрушчоў».

Hавiны
МЗС Расеі мяркуе, што пакт Молатава – Рыбэнтропа выратаваў сотні тысячаў жыццяў
2019.09.23 17:32

У Варшаве падкрэслілі, што Польшча, якая аднавіла сваю незалежнасць у 1918 годзе, была вымушаная праводзіць палітыку раўнавагі адносна Нямеччыны ды СССР. Менавіта таму былі падпісаныя дамовы пра ненапад у 1932 годзе з Масквой і ў 1934 годзе з Берлінам. Разам з тым СССР рабіў дзеянні, «непасрэдна накіраваныя на тое, каб выклікаць вайну», падкрэслілі ў заяве. У прыватнасці, у 1937 годзе ў межах польскай аперацыі НКУС былі забітыя 111 тыс. палякаў, а дзясяткі тысяч былі сасланыя або арыштаваныя.

Ужо вясной 1939 годзе пачалася палітычная супраца СССР і Нямеччыны, а нямецка-польская дамова пра ненапад была скасаваная. 23 жніўня быў падпісаны пакт Молатава-Рыбэнтропа, які падзяліў Усходнюю Еўропу на нямецкую і савецкую сферы ўплыву.

1 верасня пачалася агрэсія немцаў супраць Польшчы, да якой 17 верасня далучыліся савецкія войскі. 28 верасня бакі падпісалі дамову пра межы, зафіксаваўшы падзел Польшчы паміж сабой. У савецкай зоне акупацыі ў 1939-1941 гадах былі арыштаваныя не менш 107 тыс. былых польскіх грамадзянаў, дэпартавана 380 тыс., а 22 тыс. польскіх вайскоўцаў былі расстраляныя. У 1944 годзе рэпрэсіі аднавіліся. Пакараныя былі ў тым ліку і лідары польскага падполля.

Аб’ектыў
Ці ў СССР не было іншых варыянтаў? 80 гадоў пакту Молатава-Рыбэнтропа
2019.08.23 21:50

«Польскі бок мяркуе, што правільным шляхам польска-расейскага гістарычнага дыялогу з’яўляецца аднаўленне працы групы па цяжкіх пытаннях, якая мае свае дасягненні, у тым ліку дамоўленасці адносна ролі Савецкага Саюзу ў пачатку Другой сусветнай вайны. Словы прэзідэнта Расейскай Федэрацыі разбураюць сумесную працу польскіх і расейскіх экспертаў, але таксама і дасягненні ягоных папярэднікаў – Міхаіла Гарбачова і Барыса Ельцына, якія, нягледзячы на цяжкасці, спрабавалі шукаць шлях ісціны і прымірэння ў польска-расейскіх адносінах. Справядлівы і крытычны погляд на гісторыю, а не прапаганда, таксама аддаў бы даніну мільёнам ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, у тым ліку і з расейскага боку», – гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Падчас прэс-канферэнцыі 19 снежня Уладзімір Пуцін зняпраўдзіў акупацыю СССР часткі міжваеннай Польшчы і падкрэсліў, што «Польшча сама паўдзельнічала ў падзеле Чэхаславакіі».

«Дарэчы кажучы, так, савецкія войскі зайшлі ў Польшчу ў адпаведнасці з гэтымі пратаколамі. Звяртаю вашу ўвагу на наступную акалічнасць: войскі зайшлі-то зайшлі, але зайшлі пасля таго, як польскі ўрад страціў кантроль за сваймі ўзброенымі сіламі і за тым, што адбываецца на тэрыторыі Польшчы, і сам знаходзіўся дзесьці ўжо ў раёне польска-румынскай мяжы. Не было з кім нават размаўляць на гэтую тэму. Разумееце?» – заявіў прэзідэнт РФ.

Аб’ектыў
Дзень, калі СССР уступіў у Другую сусветную
2019.09.17 22:06

Гэтую тэму ён працягнуў 20 снежня на саміце кіраўнікоў СНД.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў