МЗС Нямеччыны распавяло, колькі візаў выдала беларусам


Беларусы радзей, чым прадстаўнікам іншых краінаў былога СССР, адмаўляюць у выдачы «нямецкіх шэнгенаў».

За турыстычным «нямецкім шэнгенам» з 2008 па 2017 гады беларусы звярнуліся 634 806 разоў. Часцей, калі параўноўваць з іншымі пост-савецкімі краінамі, гэта рабілі толькі расейцы (больш за 3,6 млн заяваў).

Што цікава, у беларусаў найбольшыя шанцы атрымаць нямецкую турыстычную візу ў параўнанні з жыхарамі іншых краінаў былога СССР.

Паводле звестак нямецкага МЗС, за апошнія дзесяць гадоў адмовілі ў атрыманні візы толькі кожнаму сотаму беларускаму заяўніку.

Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў застаецца адным з самых высокіх сярод краінаў былога Савецкага саюзу. Для грамадзянаў нашай краіны ён складае 60 еўраў, у той час, як, напрыклад, для расейцаў – 35 еўраў.

Варта дадаць, што наведваць краіны шэнгенскай зоны без візаў могуць уладальнікі ўкраінскага, малдаўскага або грузінскага пашпартоў.

Глядзіце наш сюжэт пра польскія візы для беларусаў:

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў