МЗС назваў фэйкам кадры з візіту Лукашэнкі ў Ржэў


У МЗС Беларусі пракаментавалі карэспандэнту TUT.by сюжэт расейскага тэлебачання пра ўдзел Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў адкрыцці Ржэўскага мемарыялу.

Нагадаем, выданне Mediaiq апублікавала кадры сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ва Ржэве, што не ўвайшлі ў рэпартажы, паказаныя па беларускім тэлебачанні. «РТР-Беларусь» паказаў сюжэт з праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін», але прыбраў іронію на адрас беларускай дэлегацыі і кадры размовы прэзідэнтаў. У прыватнасці расейскія журналісты заўважылі, што памочнікі Лукашэнка носяць маскі, а сам кіраўнік дзяржавы карыстаўся «спецыяльнай асадкай».

У МЗС Беларусі сцвярджаюць: гэта фэйк.

«Цалкам афіцыйна заяўляю, што на прадэманстраваных кадрах у масках няма ніводнага чальца беларускай дэлегацыі або, тым больш, памочнікаў кіраўніка дзяржавы. І гэта каментар не пра тое, трэба ці не трэба насіць маскі. У кожнай краіне свае правілы на дадзены рахунак. Напрыклад, для нашых расейскіх калегаў, у тым ліку тых, якія трапілі ў кадр, гэта абавязковае патрабаванне. І мы да яго ставімся з разуменнем. Але гэта каментар пра журналістыку, аб падачы матэрыялу і факт-чэкінге», – заявіў TUT.BY прэсавы сакратар МЗС Анатоль Глаз.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў