МЗС Літвы прапануе бясплатна выдаваць беларусам нацыянальныя візы


Міністэрства замежных спраў Літвы прапаноўвае даць магчымасць грамадзянам Беларусі атрымліваць бясплатна нацыянальныя візы, піша Delfi. Гаворка ідзе перадусім пра тых, хто зазнае рэпрэсіі ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў.

Згодна з праектам, бясплатна нацыянальныя візы літоўскія будуць выдавацца грамадзянамі Беларусі, у выпадку прадстаўлення матываваных заяў пра не збіранні падатковага консульскага збору. Дапамагаць у атрыманні бясплатных візаў могуць няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць у сферы абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

Менск, Беларусь. 29 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

«З-за гвалту, які ўжываецца ўладамі Беларусі ў дачыненні да грамадзянаў краіны, у Літву прыбываюць усё больш беларусаў», – гаворыцца ў звароце МЗС да ўрада Літвы. Многія з іх у дадзены момант прыбываюць у Літву, атрымаўшы адмысловы дазвол кіраўніка МУС Літвы ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі на падставе Шэнгенскай візай, але каб далей законна заставацца ў Літве, яны павінныя атрымаць доўгатэрміновыя нацыянальныя візы.

МЗС сцвярджае, што да 1 снежня пацярпелыя ад рэжыму беларусы могуць атрымаць бясплатныя нацыянальныя візы ў консульскіх і дыпламатычных прадстаўніцтвах Літвы па рашэнні кіраўніка гэтага прадстаўніцтва.

МЗС Літвы прапаноўвае ўвесці змены з 1 снежня.

АА belsat.eu

Стужка навінаў