МЗС Літвы пра інтэграцыю Расеі і Беларусі: «не выключана, што ёсць нейкія сакрэтныя пратаколы»


Лінас Лінкявічус (у цэнты) на святкаванні 70-гадовага юбілею стварэння NATO. Вашынгтон. 3 красавіка 2019 г.
Фота: JOSHUA ROBERTS/Reuters

Літва негатыўна ставіцца збліжэння Беларусі і Расеі, заявіў у 17 верасня літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус у інтэрв’ю радыёстанцыі «Ziniu radijas». Урыўкі размовы апублікаваў interfax.by.

На думку кіраўніка МЗС краіны, новыя пагадненні азначаюць, што «Расея дэ-юрэ і дэ-факта набліжаецца [да межаў Літвы – заўв. interfax.by], з усімі наступствамі гэтага. Наўрад ці мы можам лічыць гэта станоўчым», – патлумачыў міністр.

Міністр таксама дадаў, што пакуль «наўрад ці было б справядліва рабіць высновы» з інфармацыі, апублікаванай у расейскіх медыях, пра план уніфікацыі беларуска-расейскага заканадаўства да 2021 года.

«Насамрэч, я згодны з некаторымі палітолагамі, якія сцвярджаюць, што ніхто не можа адмаўляць, што ёсць нейкія сакрэтныя пратаколы ў пагадненні [імаверна, што гаворка пра праекце праграмы інтэграцыі. – заўв. Belsat.eu]», – сказаў Лінкявічус.

Нагадаем, што 16 верасня, расейскае выданне «Коммерсантъ» апублікавала праект праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі, які 6 верасня парафавалі прэмʼер-міністры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле выдання, беларуска-расейская інтэграцыя будзе глыбейшая, чымся ў Еўразвязе.

Hавiны
Раманчук: Пры такой інтэграцыі Беларусь не будзе адрознівацца ад Татарстану
2019.09.16 11:00

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў