МЗС: Кантактная група па Украіне збярэцца ў Менску 30 студзеня


Асноўным пытанне на заўтрашнім паседжанні кантактнай групы ў Менску будзе спыненне агню, запэўніваюць у ЛНР.

«Кантактная група праінфармавала МЗС Беларусі аб тым, што заўтра, 30 студзеня, мае намер правесці чарговы раўнд перамоваў. Інфармацыя пра дакладная месца і дакладны час перамоваў будзе распаўсюджаная дадаткова раніцай у пятніцу», – паведамляе Interfax.by са спасылкай на прэс-сакратара беларускага МЗС Дзмітрыя Мірончыка.

Гэтае ж выданне прыводзіць словы прадстаўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслава Дайнегі, які сцвярджае, што асноўным пытаннем на паседжанні будзе спыненне агню.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў