МЗС: Інфармацыя аб пацярпелым у Францыі грамадзяніне Беларусі не пацвердзілася


Паводле ўдакладненай інфармацыі, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў выніку тэрактаў у Францыі.

Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі праз Twitter. Раней паведамлялася, што ў выніку тэрактаў пацярпеў адзін наш суайчыннік.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGT1pOMUUyVVVUMHMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]Навіна пра серыю тэрактаў у Парыжы не пакінула абыякавымі і беларусаў. Да будынку амбасады Францыі на плошчы Свабоды ў Менску з раніцы нясуць кветкі ды свечкі. Словы салідарнасці і спачування выказваюць у тым ліку вядомыя палітыкі.

«Найперш я прыйшоў выказаць спачуванне», – кажа Уладзімір Някляеў.

МЗС нашае краіны паведамляе, што пра родных у Парыжы, якія не выходзяць на сувязь, можна даведацца праз тэлефон +331 455 58 000 (гарачая лінія для турыстаў), а таксама, патэлефанаваўшы па нумары амбасады Беларусі ў Францыі +336 097 841 40.

Стужка навінаў