МЗС Беларусі запрасілі на інаўгурацыю Байдэна


Байдэн Трамп ЗША

ЗША запрасілі афіцыйны Менск на інаўгурацыю 46-га прэзідэнта Джо Байдэна. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.

«Наколькі мне вядома, у адпаведнасці з прынятай у ЗША пратакольнай практыкай дэлегацыі замежных дзяржаваў запрашаюцца на мерапрыемства на ўзроўні кіраўнікоў сваіх дыпламатычных місіяў. Аналагічнае запрашэнне паступіла і на адрас беларускага боку. Мы яго, зразумела, прынялі. Плануецца, што нашая краіна будзе прадстаўленая, адпаведна, на ўзроўні кіраўніка пасольства Беларусі ў Вашынгтоне. У гэты момант гэта часова павераны ў справах», – заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Запрашэнне кіраўнікоў пасольстваў на цырымонію інаўгурацыю прэзідэнта – звычайная практыка ў ЗША і служыць жэстам ветлівасці. Лідараў замежных дзяржаваў, як правіла, не запрашаюць. Прысутнасць часовага паверанага Беларусі на цырымоніі ні ў якім разе не ёсць сігналам зьменаў у амэрыканскай палітыцы ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі. Дакладна надварот: варта чакаць, што палітыка адміністрацыі Байдэна ў дачыненні Беларусі, які заяўляў аб падтрыманні беларускага пратэсту супраць фальсіфікацыяў на выбарах 9 жніўня, незалежнасці і суверэнітэту нашай краіны, будзе больш дзейснай і эфектыўнай», – пракаментаваў запрашэнне прадстаўнік Святланы Ціханоўскі ў міжнародных справах Валерый Кавалеўскі.

Hавiны
Байдэн запрасіў Ціханоўскую. Эксклюзіўнае інтэрв’ю
2020.11.27 07:30

Раней Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю «Белсату» ў праграме «Прасвет» прызналася, што Джо Байдэн, прэзідэнт-элект ЗША, ужо запрасіў яе на сустрэчу. Ці адбудзецца яна падчас інаўгурацыі, невядома.

Інаўгурацыя Джо Байдэна адбудзецца ўвечары 20 студзеня ў Вашынгтоне.

22 студзеня Святлана Ціханоўская плануе ўзяць удзел у онлайн-сустрэчы Рады Бяспекі ААН.

Hавiны
Серж Харытонаў пра палітыку адміністрацыі Джоў Байдэна ў дачыненні Беларусі
2021.01.19 12:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў