МЗС Беларусі выказаў спачуванні сем'ям ахвяраў трагедыі ў Тэхасе


«Мы рашуча асуджаем масавае забойства ў Тэхасе, спачуваем сем’ям загінулых і ўсім жыхарам Сазерлэнд Спрынгс», – такое паведамленне размясціла ў сваім акаўнце ў Twitter Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Нагадаем, 5 лістапада ў горадзе Сазерлэнд Спрынгс у Тэхасе, ЗША, мужчына расстраляў з АК-47 26 чалавек падчас месы ў баптысцкай царкве. Яшчэ больш за 20 чалавек шпіталізаваныя з раненнямі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў