МЗС Беларусі скарацілі на траціну


Як паведаміў Уладзімір Макей, цэнтральны апарат МЗС па выніках аптымізацыі скарочаны на траціну, а замежныя ўстановы на 15%.

«Была пастаўлена задача працаваць не лікам, а ўменнем. У выніку на сённяшні дзень цэнтральны апарат МЗС значна скарочаны. Але гэта ні ў якай меры не дазваляе казаць пра тое, што эфектыўнасць дзейнасці знізілася. Наадварот, мы выбудавалі структуру нашага цэнтральнага апарата такім чынам, што гэта дазваляе эфектыўна вырашаць тыя задачы, якія ставіць кіраўнік дзяржавы», – распавёў журналістам Уладзімір Макей.

Аналагічны падыход ужываецца ў дачыненні да замежных устаноў.

«У бягучым годзе трэба будзе аптымізаваць іх работу. Будуць скарочаныя некалькі замежных устаноў», – сказаў кіраўнік МЗС. Ён удакладніў, што будзе нададзена больш ўвагі працы ў тых краінах, узаемадзеянне з якімі прыносіць большую аддачу.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў