МЗС Беларусі: санкцыі – гэта канец палітыкі


Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз пракаментаваў магчымасць увядзення санкцыяў Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі, перадае TUT.by.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Фота: Фэйсбук МЗС Беларусі

Анатоль Глаз, афіцыйны прадстаўнік МЗС, выказаўся наконт складання санкцыйнага спісу ЕЗ у дачыненні да беларускіх палітыкаў.

«Санкцыі – гэта канец палітыкі. Таму ключавое пытанне – гэта ці ёсць у ЕЗ палітыка ў дачыненні да Беларусі. У нас ёсць. У замежнай палітыцы Беларусі Еўразвяз адназначна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Таму ў любых умовах, пры любой абстаноўцы мы настроены на захаванне камунікацыі і працяг, хай і складанага, але дыялогу», – сказаў ён.

Hавiны
Еўразвяз рыхтуецца ўвесці санкцыі супраць тых, хто біў дэманстрантаў і фальсіфікаваў выбары
2020.08.15 01:13

Еўразвяз не прызнае вынікі выбараў і мае намер увесці санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі, адказных за жорсткае здушэнне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта стала вядома ўчора, 14 жніўня.

ЕЗ плануе ўвесці штрафныя захады ў дачыненні да «канкрэтных асобаў, якія вядомыя і якія ўчынілі злачынствы супраць мірных дэманстрантаў».

Чорны спіс можа быць падрыхтаваны і прадстаўлены на галасаванне да канца месяца.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў