На афіцыйным «Facebook’у» МЗС Беларусі з’явіўся зварот Уладзіміра Макея, кіраўніка ведамства, у якім дыпламат патлумачыў, чаму расейскі спявак Філіп Кіркораў прыляцеў на творчы вечар ягонай жонкі.
У звароце Уладзімер Макей прывёў цытату расейскага сатырыка Міхаіла Жванецкага: «Я настолькі нізка паў, што дыскрэдытаваць мяне немагчыма». Дыпламат дадаў, што жаданне кагосьці зганьбіць можа сведчыць пра моцныя праблемы ў грамадстве: «калі гэта дамінуючая рыса ў нашым менталітэце, то трэба прызнаць, што мы ўсе сур’ёзна хворыя».
Таксама міністр замежных справаў напісаў, што ягоная сямʼя сябруе з Філіпам Кіркоравым з 2000-х.
24 кастрычніка на «Камсамольская праўда» напісала, што Уладзімір Макей нібыта прыляцеў на творчы вечар жонкі з Нямеччыны, дзе знаходзіўся працоўным візітам, а пасля свята зноў вярнуўся ў ФРГ. Пазней выданне выправіла памылку і паведаміла, што міністр на самой справе паляцеў у Казахстан.
Творчы вечар жонкі міністра замежных справаў Беларусі Веры Паляковай «Жанчына-агонь» адбыўся 22 кастрычніка ў КЗ «Менск» з нагоды 41 дня нараджэння актрысы.
ЮВ belsat.eu