МЗС Беларусі – пра сустрэчу Ціханоўскай з Макронам: «Нейкія паспешлівыя кантакты з дзіўнымі суб'ектамі»


У каментары для «Інтэрфакс-Захад» Анатоль Глаз падзяліўся стаўленнем да сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Францыі Эманюэла Макрона ў Вільні:

«Ствараецца ўстойлівае адчуванне, што ў Літве з’явілася новая славутасць, якую ўсім абавязкова навязваюць для наведвання. З прафесійнага пункту гледжання скажу, што не трэба цешыць сябе ілюзіямі. Нейкія паспешныя кантакты з дзіўнымі субʼектамі не маюць і не будуць мець ніякага практычнага сэнсу. У дыпламатыі досыць усімі прызнаюцца цывілізаваных інструментаў, з дапамогай якіх можна весці дыялог і адстойваць інтарэсы. Гэтыя інструменты зʼяўляюцца значна больш эфектыўнымі, чым спробы грубага ціску і навязвання сваёй волі суседу».

Ён адзначыў, што вонкавая палітыка Беларусі «заўсёды грунтавалася на міжнародным праве і іншых цалкам зразумелых, лагічных прынцыпах». Таксама Глаз папярэдзіў, што беларускія ўлады таксама ўводзяць сіметрычныя абмежавальныя меры па кожнай з балтыйскіх краінаў.

«Мы гаварылі, што гэта сыходная спіраль, запушчаная з падачы асобных літоўскіх кіраўнікоў. Будзем адказваць і далей, але ніколі не будзем ініцыяваць падобныя крокі. І хто ад гэтага выйграе? Можа быць, асабіста Лінас Лінкявічус, якому трэба зрабіць усё, каб яго заўважылі перад выбарамі. На яго зарплату гэта дакладна не паўплывае, у адрозненне ад даходаў літоўскіх бізнесменаў і падаткаплацельшчыкаў, якія звязаныя сумеснымі праектамі, здзелкамі і інвестыцыямі з суседняй краінай».

Пра якія канкрэтна абмежаванні ідзе гаворка, прэс-сакратар МЗС не ўдакладніў.

belsat.eu

Стужка навінаў