МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі расейскага журналіста за сюжэт пра каронавірус


МЗС Беларусі пазбавіў акрэдытацыі карэспандэнта расейскага «Первого канала» Аляксея Кручыніна. Журналіст у сваім сюжэце нядаўна распавядаў пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Расейскі журналіст Аляксей Кручынін у сюжэце, які выйшаў на «Первом канале», распавядаў, што пасля велікодных святаў адбыўся рэзкі рост колькасці інфікаваных каронавірусам. Карэспандэнт даў слова і жыхарам Стоўбцаў, якія выказалі занепакоенасць сітуацыяй з захворваннямі. Адметна, што журналіст распавядаў пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі на фоне новых магілаў у Стоўбцах.

У сваю чаргу на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» заявілі, што ў сюжэце шэраг фэйкаў і шмат хлусні. Паведамляецца, што МЗС нашай краіны пазбавіў акрэдытацыі здымачную групу «Первого канала» Расеі і журналіст Аляксея Кручыніна.

ВІДЭА
«Слёзы цякуць і трактар не лечыць»: беларускі радыёвядоўца патроліў Лукашэнку
2020.05.04 18:38

CK belsat.eu

Стужка навінаў