МЗС Беларусі: пасля праверкі будзе прынятае рашэнне аб узбуджэнні справы па зніклым Грыбе


Па заяве зніклага ў Гомлі ўкраінца Паўла Грыба ў Беларусі можа быць распачатая крымінальная справа.

Пра гэта распавёў на сённяшнім брыфінгу распавёў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Дзмітрый Мірончык.

«Першасная праверка, праведзеная па запыце ўкраінскай дыпмісіі ў Менску праваахоўнымі органамі Беларусі, не выявіла якіх-небудзь дадатковых звестак па гэтым пытанні. Разам з тым, улічваючы грамадскі рэзананс ва Украіне і зварот амбасады, гэтая тэма знаходзіцца на асаблівым кантролі. Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі, у беларускія кампетэнтныя органы ад бацькі зніклага ўкраінца Ігара Грыба 31 жніўня паступіла адпаведная афіцыйная заява. Па ёй праводзяцца ўсе неабходныя праверачныя мерапрыемствы, і ў выніку, у прадугледжаныя законам тэрміны, будзе прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Якой-небудзь дадатковай інфармацыі ад праваахоўных органаў Украіны МЗС Беларусі не атрымліваў», – заявіў Дзмітрый Мірончык.

Павел Грыб паехаў у Беларусь 24 жніўня. Вядома, што мяжу ён пераадолеў без перашкод, а ў Гомлі яго след знік, і да сённяшняга дня невядома, дзе ён знаходзіцца.

Сваякі 19-гадовага Паўла ўпэўненыя, што да ягонага знікнення датычныя расейскія спецслужбы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў